Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы зладзіў выставу з рэтраспектыўным поглядам на гісторыю Віленскай беларускай гімназіі. Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядаюць рарытэтныя фота, сшыткі і кнігі.
Упершыню ў Беларусі будуць прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы з гісторыі беларускага школьніцтва са збораў Грамадскай арганізацыі "Беларускі музей імя Івана Луцкевіча".