16:45 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Смартфоны ArmPhone

Вытворцы ArmPhone плануюць пастаўкі смартфонаў у Беларусь

© Sputnik Asatur Yesayants
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1520

Кошт смартфонаў армянскай вытворчасці на мясцовым рынку складае ад 104 да 315 даляраў, топавыя мадэлі маюць да 32 гігабайтаў убудаванай памяці, сканер адбітка пальца і модуль LTE.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Прадстаўленыя напярэдадні ў Ерэване смартфоны ArmPhone армянскай вытворчасці плануецца пастаўляць у шэраг краін СНД, у тым ліку і ў Беларусь, перадае Sputnik Арменія.

"У бліжэйшай будучыні мы пачнем продаж ArmPhone ў Беларусі, Украіне, Казахстане, Грузіі, а потым рушым далей", — цытуе агенцтва словы прэзідэнта кампаніі Technology and Science Dynamics (TSD) Ваана Шакарана.

Смартфоны маюць цалкам годныя характарыстыкі ў параўнанні з замежнымі аналагамі, асобныя мадэлі маюць да 32 гігабайтаў убудаванай памяці, яны абсталяваны сканарам адбітка пальца і модулем LTE і працуюць на апошніх версіях АС Android. Пры гэтым дэвайсы маюць нацыянальны інтэрфейс, уключаючы рынгтоны і шпалеры працоўнага стала.

Смартфоны даступныя ў шасці розных колерах. Паведамляецца, што кошт смартфонаў складае ад 104 да 315 даляраў на ўнутраным рынку.

"Мы цалкам адказваем за якасць нашай прадукцыі. Самае галоўнае не тое, што мы вырабляем і з кім канкуруем, а тое, што гэта чарговы крок для паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне", — цытуе агенцтва словы прэзідэнта кампаніі Technology and Science Dynamics (TSD) Ваана Шакарана.

Тэги:
Ерэван, Арменія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы