20:15 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Праца за камп'ютарам

Конкурс стартап-праектаў дапаможа пачаткоўцам знайсці інвестараў

© Pexels
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2020

Конкурс "Belarus ICT Start-up Award" дапаможа маладым прадпрымальнікам знайсці інвестараў.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Аб'яўлены конкурс "Belarus ICT Start-up Award". Мерапрыемства ставіць перад сабою мэту даць магчымасць для атрымання інвестыцый і фінансавання прадпрымальнікам на ранняй стадыі развіцця бізнэса.

Паводле паведамлення арганізатараў, конкурс праводзіцца ў рамках XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2017". Фінал конкурсу — "Дзень інвестара" адбудзецца 20 красавіка ў Мінску.

Да ўдзелу запрашаюцца стартапы, інвестары і спецыялісты ў розных галінах і напрамках прадпрымальніцкай дзейнасці.

Конкурс стартап-праектаў "Belarus ICT Start-up Award" праводзіцца ў тры этапы:

  • адборачны тур;
  • курс трэнінгаў для падрыхтоўкі да фінальнага мерапрыемства "Дзень інвестара";
  • прэзентацыя праектаў перад інвестарамі ў рамках "Дня інвестара".

На Дзень інвестара ўдзельнікаў чакаюць прэзентацыі стартапаў, кансультацыі з экспертамі-прадпрымальнікамі, майстар-класы па прыцягненні інвестыцый і фінансавання, прызы і шмат нэтворкінгу.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе доўжыцца да 10 красавіка, для гэтага патрэбна абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

Удзельнікі, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць праінфармаваныя пра гэта не пазней за 12 красавіка 2017.

Тэги:
стартап, Інвестыцыі, конкурс, "ТІБО-2017", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы