23:48 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Устаноўкi для вывучэння плазмы

Летам у Мінску пройдзе першы навуковы хакатон

© Sputnik/ Александр Кряжев
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1220

У Мінску адбудзецца першы ў Беларусі "Навуковы хакатон" з удзелам беларускіх навукоўцаў, спецыялістаў у сферы IT і іншых галінах.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Парк высокіх тэхналогій 2-4 чэрвеня ладзіць першы ў Беларусі "SciHackathon" ("Навуковы хакатон"), паведамілі Sputnik у прэс-службе бібліятэкі НАН Беларусі.

"Гэта такі фармат, у якім навукоўцы і спецыялісты з розных галін навук будуць сумесна працаваць над рашэннем задач, у выніку чаго плануецца стварыць канцэпты або прататыпы інавацыйных прадуктаў у выглядзе апаратных прылад, праграмнага забеспячэння, аўтаматызаваных сістэм і электронных сэрвісаў", — распавялі арганізатары.

У цяперашні час падрыхтаваны шаснаццаць навуковых задач з такіх галін, як медыцына, хімія, генетыка і фармакагенетыка, батаніка і інш. Да ўдзелу і практычнай рэалізацыі навуковых ідэй запрашаюцца праграмісты, інжынеры, дызайнеры, UX-спецыялісты, распрацоўшчыкі мабільных прыкладанняў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 31 траўня.

Таксама ў рамках падрыхтоўкі да мерапрыемства будуць праходзіць рабочыя сустрэчы з навукоўцамі, дзе распрацоўшчыкі змогуць атрымаць кансультацыю спецыялістаў з розных сфер, абмеркаваць папярэднія вынікі, аб'яднацца ў каманды. Для ўдзельнікаў будуць праводзіцца трэнінгі па прэзентацыі праектаў і тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач (ТРВЗ), а таксама сустрэчы з ментарамі.

Удзел у "SciHackathon" бясплатны, але неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

З задачамі хакатона можна азнаёміцца тут.

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы кампаніі EPAM Systems, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі і ПВТ.

По теме

БДУ адкрыў прыём заявак на міжнародны конкурс стартап-праектаў
Тэги:
хакатон, навука, Навука і тэхналогіі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа, ПВТ, EPAM, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы