23:19 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Форум высокіх тэхналогій пройдзе ў беларускай сталіцы ўжо ў 23-ы раз.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІВО-2017" адкрываецца ў беларускай сталіцы ў аўторак.

Як лятае і што здымае беларускі спадарожнік
© Sputnik Вера Дашкевич, Виктор Толочко

Выстава ТІБО (TIBO) праходзіць у Беларусі з 1994 года. Сёння форум — адзін з найбуйнейшых спецыялізаваных ў сферы высокіх тэхналогій на тэрыторыі СНД.

У "ТІВО-2016" прымалі ўдзел каля сотні кампаній з 18 краін свету, сярод якіх былі ЗША, Японія, Паўднёвая Карэя і Германія. У рамках форуму гасцям дэманструюць найноўшыя распрацоўкі ў сферы тэлекамунікацый і высокіх тэхналогій, а таксама праходзяць тэматычныя абмеркаванні.

Чарговы форум адкрываецца ў Мінску 18 красавіка і будзе доўжыцца да 21 красавіка ўключна. На ўсе тры дні выстава разгорнецца на пляцоўцы Футбольнага манежа.

Мяркуецца, што ў рамках ТІВО-2017 пра свае навінкі распавядуць найбуйнейшыя беларускія аператары сувязі, правайдэры і мабільныя гіганты. Пакажуць тут і навінкі тэхнікі, а таксама іншыя актуальныя ў сферы ІКТ тэмы.

Тэги:
IT-тэхналогіі, Тэхналогіі і інавацыі, ТІВО-2017, Мінск

Галоўныя тэмы