Відэа

Як лятае і што здымае беларускі спадарожнік

Падпісацца
Каб цалкам зняць тэрыторыю Беларусі з улікам абмежаванай колькасці сонечных дзён, беларускаму спадарожніку дыстанцыйнага зандавання Зямлі трэба каля двух гадоў.

За палётам першага беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандавання Зямлі спецыялісты УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі назіраюць у Цэнтры кіравання палётам на вялікім маніторы, на які выведзена карта Зямлі.

Эксперт: беларускія школьнікі адкрылі шэсць новых астэроідаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Беларускія школьнікі адкрылі шэсць новых астэроідаў

"На карце Зямлі адлюстроўваецца траекторыя Беларускага касмічнага апарата ў рэжыме рэальнага часу. У дадзены момант ён знаходзіцца над Паўночным полюсам. А вось тут пазначаная зона, з якой магчымая сувязь з ім", — пазначыў бягучае становішча спадарожніка на карце начальнік цэнтра эксплуатацыі беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі Васіль Сівуха.

Паводле слоў спецыяліста, каб цалкам зняць тэрыторыю РБ адным спадарожнікам з улікам абмежаванай колькасці сонечных дзён, трэба каля двух гадоў. Аднак БКА-1 лётае ў рамках беларуска-расійскай групоўкі.

Загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч - Sputnik Беларусь
Радыё
Флэшмоб "Паехалі": як у Мінскім планетарыі адзначаць Дзень касманаўтыкі

"Ёсць акурат такі ж расійскі спадарожнік "Канопус". З беларускім яны разведзеныя па арбіце на 180 градусаў. Калі здымаць двума спадарожнікамі, кратнасць арбіты атрымаецца не 16 сутак, а 8. Ёсць вельмі важныя здымкі. І калі мы бачым, што наш спадарожнік там не пралятае, то ляціць "Канопус", — патлумачыў прадстаўнік НАН.

Калі да запуску беларускага спадарожніка здымкі з космасу ў сваёй працы выкарыстоўвалі толькі два беларускія ведамствы, то зараз дадзенымі з космасу карыстаюцца звыш 20 арганізацый. Прычым дзяржустановы атрымліваюць здымкі бясплатна.

Спецыялісты настойваюць, што праект БКА-1 атрымаўся паспяховым нават у фінансавым плане.

"Калі не ўдавацца ў дэталі, скажу, што прыбыткі ад праекту перавысілі выдаткі на некалькі мільёнаў долараў, каля васьмі. Таму мы лічым, што і з камерцыйнага пункту гледжання праект прыбытковы. Ён не суперпрыбытковы, калі спадарожнік лятае і сотні мільёнаў долараў сыплюцца. Гэтага няма, але баланс станоўчы", — распавёў Sputnik намеснік дырэктара па навуковай рабоце УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" Барыс Чарнуха.

Стужка навiн
0