12:51 23 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання IT-кампаній

Лукашэнка абвясціў курс на будаўніцтва "IT-краіны"

© Фото: пресс-служба президента Беларуси
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
Пасланне прэзідэнта-2017 (5)
420

Прэзідэнт паабяцаў хуткае з'яўленне нарматыўна-прававога акта, які створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця рынку IT-паслуг.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Лукашэнка заклікаў больш актыўна працаваць над паўсюдным укараненнем у Беларусі IT-тэхналогій.

"Ва ўжытак увайшлі электронныя рэцэпты, электронныя школьныя дзённікі. Але трэба больш актыўна ўкараняць інфармацыйныя тэхналогіі ў сферы ЖКГ, транспарту, трэба стварыць тэхналогію электроннага ўрада", — упэўнены прэзідэнт.

Ён запатрабаваў ад новага кіраўніка ПВТ Усевалада Янчэўскага заняцца распрацоўкай гэтай праблемы. Лукашэнка таксама адзначыў, што, наведваючы ПВТ, ён абмеркаваў з яго спецыялістамі магчымасць будаўніцтва "IT-краіны".

"Сёння нашым ПВТ абагульняецца лепшая сусветная практыка, збіраюцца ідэі, якія дазволяць прыбраць перашкоды на шляху развіцця сферы. Наша задача — даць магчымасць адкрываць у Беларусі цэнтры распрацовак", — паведаміў прэзідэнт.

Ён таксама распавёў, што чакае маштабнага нарматыўна-прававога акта, які створыць лепшыя ўмовы для развіцця гэтай сферы, і паабяцаў, што гэта будзе крок, падобны да тых, якія цяпер робяцца ў напрамку разняволення бізнесу.

Тэмы:
Пасланне прэзідэнта-2017 (5)

По теме

Пераход ад аўтсортынга да ўласных IT-распрацовак: "за" і "супраць"
Тэги:
ІТ, ІТ-тэхналогіі, Тэхналогіі і інавацыі, ПВТ, Усевалад Янчэўскі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы