18:39 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Google

Беларускае віртуальнае піяніна трапіла ў спіс лепшых у Google Play

© REUTERS Peter Power
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1240

Побач з беларускім прыкладаннем размясціліся Instagram, Netflix, YouTube і Adobe Photoshop.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Прыкладанне беларуска-брытанскай студыі Gismart "Рэальнае піяніна" трапіла ў раздзел "Выбар рэдакцыі" ў краме прыкладанняў Google Play.

Прыкладанне сумяшчае ў сабе сімулятар піяніна і музычныя гульні, якія дазваляюць граць знаёмыя мелодыі нават без музычных навыкаў.

У снежні 2016 года сумарны аб'ём запамповак прыкладанняў беларуска-брытанскага стартапа дасягнуў 130 млн, а ўжо на пачатку сакавіка перавысіў мяжу ў 160 млн запамповак.

Gismart першапачаткова займалася стварэннем сімулятараў музычных інструментаў. У мінулым годзе кампанія заявіла аб планах заняць гульнявую нішу і цяпер актыўна дадае гульнявы функцыянал у свае прыкладанні. У штаце кампаніі са штаб-кватэрай у Лондане і распрацоўкай у Мінску — 50 супрацоўнікаў, сярод якіх ёсць і прафесійныя музыкі.

По теме

Распрацоўка беларусаў: колькі радыяцыі ў трансатлантычным пералёце
Тэги:
ІТ, прыкладанні, Музыка, Вялікабрытанія, Лондан, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы