МІНСК, 17 жні — Sputnik. Карпарацыя Google купіла беларускую стартап-кампанію ў галіне штучнага інтэлекту AIMatter, паведаміла выданне TechCrunch.
Стартап AIMatter быў створаны ў Беларусі, аднак належыў расіянам — былому віцэ-прэзідэнту Mail.ru Group Юрыю Гурскаму і экс-кіраўніку бізнес-падраздзялення "Карты" Mail.ru Group Юрыю Мельнічку.
Як паведаміла TechCrunch, найбуйнейшая сусветная IT-кампанія Google вырашыла купіць стартап. Сума ўгоды традыцыйна не раскрываецца.
Па дадзеных выдання, каманда працягне працаваць у складзе Google, аднак пакуль не вядома, ці застануцца яны ў цяперашніх офісах — у Мінску, Цюрыху і Каліфорніі.
Кампанія AIMatter распрацоўвала Fabby — дадатак для афарбоўвання валасоў анлайн.
Поспеху ў апошнія гады таксама дамагаліся дадатак MSQRD, набыты кампаніяй Facebook, і распрацоўка Maps.me, якую набывалі ў расійскай кампаніі Mail.ru.