06:41 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
5020

Кампанія ўжо валодае папулярнымі сэрвісамі Foursquare, Lonely Planet, Evernote, брытанскім выданнем the Financial Times, кабельным каналам The Weather Channel і мэсэнджарам Snapchat.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Буйная амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап MapData. Ужо вядома, што спецыялісты, якія працуюць над развіццём праекта, застануцца працаваць у Мінску.

За апошні час гэта ўжо другі выпадак, калі кампанія з ЗША звярнула ўвагу на беларускую IT-індустрыю. У гэтым годзе Google набыў беларускую кампанію AIMatter, якая займаецца распрацоўкамі ў сферы штучнага інтэлекту.

"Важна тое, што тут, у Мінску, адбываецца: у вас мноства стартапаў, няхай гэта гульнявыя кампаніі або картаграфічныя сэрвісы. Гэта паказвае, у якім кірунку людзі думаюць. Ёсць праекты з машынным навучаннем і штучным інтэлектам", — распавёў CEO Mapbox Эрык Гундэрсэн.

Партнёр юрыдычнай кампаніі "Алейнікаў і Партнёры", якая садзейнічала здзяйсненню здзелкі, Дзмітрый Мацвееў на сваёй старонцы ў Facebook працытаваў словы бізнесмена Юрыя Гурскага — "Хочаш прадаць праект, рабі яго ў Беларусі".

По теме

Гонар Лукашэнкі: пяць фактаў пра "беларускі" месенджар Viber
Тэги:
startup, IT-тэхналогіі, MapData, Mapbox, AIMatter, ЗША, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы