20:52 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Мэсэнджар Viber, архіўнае фота

Расіяне скардзяцца на праблемы з доступам да Viber

© Sputnik / Наталья Селиверстова
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
710

Раскамнагляд IP-адрасы мэссэнджара ў рэестры не дадаваў - праблемы Viber не звязаныя з "блакіроўкай".

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Карыстальнікі мэсэнджара Viber з Расіі скардзяцца на адсутнасць доступу да функцый прылажэння раніцай у пятніцу.

​Мэсэнджар Viber заявіў пра блакіроўку сваіх сервераў шэрагам аператараў сувязі ў Расіі. Масава пра праблемы з доступам да сэрвісу заяўляюць і карыстальнікі — яны не могуць адпраўляць і прымаць паведамленні.

​На фоне блакіроўкі Telegram у Расіі некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што і Viber заблакаваны Раскамнаглядам. Зрэшты, у ведамстве гэта абверглі: IP-адрасы мэсэнджара ў рэестр забароненых не дабаўлялі.

Мяркуючы па дадзеных рэсурсу Downdetector, збоі доступу да Viber ёсць у асноўным у жыхароў Расіі, асабліва буйных гарадоў: Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада і шэрагу іншых. У Беларусі праблем з мэсэнджарам пакуль не зафіксавана.

Мэсэнджар Telegram пачалі блакаваць ў Расіі ў красавіку гэтага года. Раскамнагляд у адказ на пытанні пра перспектывы блакаванняў іншых мэсэнджараў заяўляў, што пакуль перадумоў для такога няма.

Мэсэнджар Viber шмат у чым створаны дзякуючы беларускім распрацоўшчыкам. І сёння адзін з цэнтаў распрацоўкі сэрвісу знаходзіцца ў Мінску. У свеце прылажэннем карыстаюцца каля 800 мільёнаў чалавек.

Тэги:
Viber, Раскамнагляд, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы