22:33 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2220

Каманда SlutskTeam прадставіць Беларусь на міжнародным фінале конкурсу ў ЗША і будзе змагацца за галоўны прыз - 100 тысяч долараў.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Рэгіянальны фінал міжнароднага тэхналагічнага конкурсу Imagine Cup 2018 адбыўся ў Мінску ў суботу, 19 мая.

У ім прынялі ўдзел 12 каманд з шасці краін: Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Грузіі і Украіны. Раней яны занялі першыя і другія месцы ў нацыянальных фіналах.

У суботу каманды прадстаўлялі свае праекты журы і змагаліся за прызавыя месцы.

На региональном этапе конкурса в Минске проекты оценивало экспертное жюри
© Photo : Сергей Кот
На рэгіянальным этапе конкурсу ў Мінску праекты ацэньвала экспертнае журы

Лепшай апынулася каманда з Беларусі SlutskTeam. Менавіта яна прадставіць нашу краіну на міжнародным фінале конкурсу ў Сіэтле (ЗША) і пазмагаецца за галоўны прыз — 100 тысяч долараў.

У мінулым годзе лідэрства таксама было за беларусамі.

Белорусская команда SmartLamp представила проект умной светодиодной лампы
© Photo : Сергей Кот
Беларуская каманда SmartLamp прадставіла праект "разумнай" святлодыёднай лямпы

На выступ кожнай каманды было адведзена не больш за сем хвілін. Хлопцы расказвалі пра праекты на англійскай мове з прэзентацыямі ў Power Point і дэмаверсіямі сваіх распрацовак у сферы штучнага інтэлекту, дапоўненай рэальнасці і вялікіх дадзеных.

На выступление каждой команды было отведено не более семи минут
© Photo : Сергей Кот
На выступ кожнай каманды было адведзена не больш за сем хвілін

Беларусь прадстаўлялі дзве каманды: SmartLamp з праектам "разумнай" святлодыёднай лямпы і SlutskTeam, якая прадэманстравала сістэму TheBestConsultant для паляпшэння сферы абслугоўвання.

В региональном финале Imagine Cup победила команда SlutskTeam
© Photo : Сергей Кот
У рэгіянальным фінале Imagine Cup перамагла каманда SlutskTeam

Imagine Cup — гэта адзін з найбуйнейшых міжнародных тэхналагічных конкурсаў сярод таленавітай моладзі. У 2018 годзе ён прайшоў у 16-ы раз.

Тэги:
Камп'ютарныя і інфармацыйныя тэхналогіі, Imagine Cup 2018, SlutskTeam, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы