23:17 19 красавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.28
Прыкладанні сацсетак на экране планшэта

Facebook Messenger дазволіць выдаляць адпраўленыя паведамленні

© Sputnik / Наталья Селиверстова
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
910

Мяркуецца, што магчымасць сціраць адпраўленае будзе абмежаванай па часе.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Самая папулярная ў свеце сацыяльная сетка Facebook пачала тэсціраваць у сваім мэсенджары функцыю выдалення ўжо адпраўленых паведамленняў, паведаміў рэсурс Neowin.

Чакаецца, што з запускам новай функцыі ў карыстальнікаў з'явіцца магчымасць выдаляць з Facebook Messenger адпраўленыя паведамленні як са свайго чата, так і чата атрымальніка.

​Мяркуецца, што магчымасць сціраць адпраўленае будзе абмежаванай па часе: выдаліць паведамленне карыстальнік зможа толькі на працягу пэўнага перыяду.

Кампанія пакуль афіцыйна не аб'яўляла, калі пачнуць дзейнічаць новаўвядзенні, але чакаецца, што гэта адбудзецца ў хуткім часе.

Падобныя новаўвядзенні ўжо былі рэалізаваны ў шэрагу іншых папулярных мэсенджараў, у тым ліку Viber і WhatsApp, які належыць Facebook.

Тэги:
Інтэрнэт, Facebook

Галоўныя тэмы