15:58 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Чалавек з ноутбукам

Часам смешна, часам страшна: як Google-перакладчык здзекваецца з юзараў

© Pixabay
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
5250

Перш, чым паўтараць або публікаваць недзе перакладзены робатам тэкст, лепш уважліва праверыць яго.

Робат-перакладчык – незаменны памочнік, калі працуеш з вялікім аб'ёмам тэксту. Заўсёды так прывабна проста прагнаць тэкст праз яго і запосціць тое, што атрымалася. Але вось вам адна з прычын таго, чаму машыны яшчэ не захапілі свет і не аднялі ў людзей іх працоўныя месцы: за робатам трэба правяраць і правяраць.

Колькі выкладчыкаў Іняза хапаюцца за галаву, калі гультаяватыя студэнты прыносяць ім працы, пад аўтарствам гугла. Колькі аматараў AliExpress намагаюцца зразумець, чаму тапачкі падпісаны "дом вушкі жанчына тканіна".

Вось якія недарэчнасці мы ўсяго за апошні месяц заўважылі ў адным з самых папулярных перакладчыкаў.

Каментар праграміста: Мы пішам алгарытмы, якія спрабуюць адгадваць кантэкст, дапускаць, што ў чалавека могуць быць памылкі. У перакладчыка няма слоўніка з кожнай мовы на іншую, таму на самай справе адбываецца як мінімум 2 пераклады: ён вызначае, што гэта за мова, перакладае на англійскую, а потым на патрэбную.

Гэта значыць, што ўнутры алгарытма дзеля аптымізацыі адбываецца наогул няведама што. Нават самі праграмісты не ведаюць - яны толькі ганялі гэтыя нейрасеткі да таго часу, пакуль не выпрацаваўся такі алгарытм, што пераклад стаў падобны да праўды.

Падчас размовы мы таксама даведаліся пра цікавую і нават часам жахлівую асаблівасць перакладчыка. У якасці эксперыменту мы прапанавалі робату адгадаць мову (насамрэч гэта была руская) і перакладалі з яе, па парадзе праграміста, зноў жа, на рускую бессэнсоўны набор літар. І вось што атрымалася.

Каментар праграміста: Алгарытм уключае ў сябе аналіз усяго, што падаецца на ўваход. Таму ён чытае "оеоеоеоеое" і адгадвае ў гэтым нейкія словы, воклічы, абрыўкі сказаў і спрабуе знайсці ў іх сэнс.

Чалавечы розум бачыць сэнс у сіметрычных малюнках, таму пляму Роршарха трэба рабіць адмыслова, каб чалавек там нешта ўбачыў. А машына спрабуе імітаваць мозг і верыць, што ўсё, што ёй падаюць, мае сэнс, і спрабуе знайсці найбольш прыдатны адказ. І калі ёй даюць бязглуздзіцу, яна выбірае, скажам, словы, якія часцей за ўсё перакладаюць з мангольскай, скажам, на рускую, або словы, ў якіх таксама шмат літар "о" на мангольскай і гэтак далей.

Чытайце таксама:

Тэги:
Камп'ютарныя і інфармацыйныя тэхналогіі, Беларуская мова, Пераклад, Інтэрнет

Галоўныя тэмы