20:20 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Касманаўт Алег Кананенка пасля прылёту з МКС

Расійскі касманаўт устанавіў рэкорд знаходжання на МКС

© Sputnik / Сергей Мамонтов
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
810

Папярэдні рэкорд таксама належыць расіяніну, аднак Кананенка пабіў яго на 35 дзён.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Расіянін Алег Кананенка, які вярнуўся з Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) у аўторак, усталяваў рэкорд сумарнага знаходжання на станцыі - 737 сутак, паведаміў кіраўнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Павел Уласаў.

Усяго 55-гадовы Кананенка пабываў на МКС чатыры разы, ён пабіў рэкорд іншага расіяніна - Юрыя Маленчанкі - які пяць разоў лётаў на станцыю і правёў там 702 дні.

"З радасцю канстатую, што Алег Дзмітрыевіч (Кананенка) - рэкардсмен, які правёў на борце МКС амаль 737 сутак. Больш такога выніку пакуль ні ў каго няма", - сказаў Уласаў.

Ён выказаў надзею, што касманаўт працягне працаваць і ўсталюе яшчэ не адзін рэкорд.

Кананенка разам з канадцам Давідам Сен-Жакам і астранаўтам NASA Эн Маклейн вярнуліся з МКС у аўторак пасля сямімесячны знаходжання ў космасе. Яны прызямліліся ў спушчальным апараце касмічнага карабля "Саюз МС-11".

Тэги:
Расія, МКС

Галоўныя тэмы