09:11 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Батарэі выкарыстоўваюцца ў электратранспарце, мабільных тэлефонах і наўтбуках, уручэнне прэміі па хіміі адразу тром навукоўцам адбылося ўпершыню ў ХХІ стагоддзі.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Нобелеўскую прэмію па хіміі за 2019 год прысудзілі навукоўцам Джону Гудэнафу, Стэнлі Уітынгхему і Акіра Ёшына за распрацоўку літый-іённых батарэй.

"Літый-іённыя батарэі зрабілі рэвалюцыю ў нашых жыццях і выкарыстоўваюцца паўсюль - ад мабільных тэлефонаў да наўтбукаў і электратранспарту", - растлумачылі свой выбар у Нобелеўскім камітэце.

У пачатку 70-х Уітынгхем распрацаваў першую ў свеце функцыянальную літыевую батарэю. Гудэноф зрабіў яе куды больш магутнай. А Ёшына прыбраў з батарэі ўвесь літый, замяніўшы яго на іёны літыя - батарэя стала бяспечней, і такі акумулятар стала магчымым ужываць у побыце.

На сайце Нобелеўскай прэміі патлумачылі - гэты людзі стварылі свет, які можна "перезарадзіць".

Гэта першы выпадак у ХХІ стагоддзі, калі Нобелеўскую прэмію па хіміі ўручылі адразу тром навукоўцам.

Тэги:
Хімія, Нобелеўская прэмія

Галоўныя тэмы