15:53 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Месяцовую станцыю плануецца стварыць на паверхні і арбіце спадарожніка Зямлі, на ёй будуць праводзіць розныя даследаванні.

МІНСК, 13 сак – Sputnik. Генеральны дырэктар расійскай карпарацыі "Роскосмос" Дзмітрый Рагозін і кіраўнік Кітайскай нацыянальнай касмічнай адміністрацыі Чжан Кэцзянь падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні пры стварэнні Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі, паведаміла прэс-служба "Роскосмоса".

"Карпарацыя "Роскосмос" і КНКА, кіруючыся прынцыпамі парытэтнага размеркавання правоў і абавязкаў, будуць садзейнічаць супрацоўніцтву па стварэнні Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі з адчыненым доступам для ўсіх зацікаўленых краін і міжнародных партнёраў", - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што мэтай падпісання мемарандума будзе ўмацаванне навукова-даследчага ўзаемадзеяння і прасоўванне даследавання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Месяцовую станцыю плануецца стварыць на паверхні і арбіце спадарожніка Зямлі. На ёй будуць праводзіцца розныя назіранні, даследчыя эксперыменты.

Па дамове Кітай і РФ распрацуюць план пабудовы станцыі, а таксама будуць узаемадзейнічаць пры яе праектаванні і далейшай прэзентацыі сусветнай супольнасці.

Чытайце таксама:

Тэги:
Даследаванні, Зямля, спадарожнік, арбіта, Месяц, станцыя, Расія, Кітай

Галоўныя тэмы