01:13 03 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
12010

Пераначаваць у стылізаваных пад савецкую эпоху тэматычных пакоях можна за 1,5 мільёна рублёў.

БРЭСТ, 12 ліс — Sputnik, Арцём Кір'янаў. Тэматычны нумар, дзе ў 1974 і 1976 гадах спыняўся савецкі спявак, акцёр тэатра і кіно Уладзімір Высоцкі, адкрылі ў чацвер у гатэлі "Буг" у Брэсце.

Атмасферу савецкай эпохі ў нумары аднавілі дзякуючы старой мэблі. Сцены нумара ўпрыгожылі фоташпалерамі з выявамі Высоцкага і яго вершаў. У спальні ёсць праектар, з дапамогай якога можна паглядзець выступленні і інтэрв'ю артыста.

"Засяліцца можна хоць сёння за паўтара мільёна рублёў", — распавёў Sputnik дырэктар гасцініцы "Буг" Дзмітрый Мінкевіч, адзначыўшы, што двухмесны двухпакаёвы "Люкс" у гасцініцы абыдзецца ў 950 тысяч рублёў.

Тематический номер Высоцкого в брестской гостинице Буг
© Sputnik Артем Кирьянов
Тематический номер Высоцкого в брестской гостинице "Буг"

Па словах дырэктара, праз тыдзень па суседстве з нумарам адкрыецца і Тэматычны пакой, прысвечаны Высоцкаму.

Мінкевіч паведаміў, што менавіта ў гэтым двухпакаёвым нумары на другім паверсе "Буг"а Уладзімір Высоцкі і Марна Уладзі спыняліся двойчы — у 1974 і 1976 гадах.

"Уладзі тады прыганяла яму машыну", — сказаў дырэктар.

Паводле яго слоў, у Брэсце артыст бываў часцей, аднак на начлег заставаўся толькі два разы.
Менавіта ў гэтым нумары гасцініцы "Буг" Уладзімір Высоцкі і Марыя Уладзі спыняліся двойчы.

Стены номера украсили фотообоями с изображениями Высоцкого и его стихов
© Sputnik Артем Кирьянов
Стены номера украсили фотообоями с изображениями Высоцкого и его стихов

Дырэктар "Буга" таксама адзначыў, што праца над праектам працягвалася пяць месяцаў. За гэты час супрацоўнікі гасцініцы сустрэліся з сынам артыста — Мікітам Высоцкім, а нумар плошчай 34 квадратных метра цалкам адрамантавалі. Аднак пакой вырашылі не абнаўляць, а вярнуць у савецкую эпоху.

"Некаторыя рэчы мы шукалі па ўсёй рэспубліцы З таго моманту, калі тут жыў Высоцкі, да нас дайшлі два ложкі і тумбачка. Па паркету, на якім мы стаім, хадзілі ён і Уладзі", — адзначыў Мінкевіч.

Многае ў нумары не ўдалося аднавіць, але ў цэлым атмасферу эпохі, упэўненыя ў "Бугу", адрадзіць атрымалася. Інтэр'ер дапаўняюць фоташпалеры з выявамі артыста і яго жонкі. На сценах можна прачытаць напісаныя рукой Высоцкага вершы — іх скапіравалі з арыгіналаў.

Именно в этом номере гостиницы Буг Владимир Высоцкий и Мария Влади останавливались дважды
© Sputnik Артем Кирьянов
Именно в этом номере гостиницы "Буг" Владимир Высоцкий и Мария Влади останавливались дважды

Дырэктар гасцініцы падкрэсліў, што гэтыя пакоі нельга назваць музеем. Гэта, хутчэй, тэматычны нумар, які ўжо сёння можна зняць за 1,5 мільёна рублёў.

"Даступны ўсім тэматычны пакой адкрыецца праз тыдзень у суседнім памяшканні. Ён будзе бясплатным, калі нумар падчас экскурсіі будзе не заняты, у дадатак госці змогуць убачыць і яго", — Сказаў Мінкевіч.

Як паведамілі Sputnik у гасцініцы, адным з экспанатаў тэматычнага пакоя стане фотаздымак Ежы Гофмана з яго жонкай, Высоцкім і Уладзі. Фота польскі рэжысёр падарыў "Бугу" падчас свайго нядаўняга візіту ў Брэст.

У бліжэйшы час, па словах Мінкевіча, каля цэнтральнага ўвахода ў гасцініцу ўсталююць і помнік Высоцкаму.

По теме

Не “Охота на волков”, а “Паляванне на ваўкоў” – пераклад Высоцкага
Тэги:
Уладзімір Высоцкі, Брэсцкая вобласць, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы