08:27 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Беларусь разлічвае павялічыць паток замежных турыстаў за кошт прапановы ўнікальнага прадукту, паляпшэння сэрвісу і спрашчэння візавага рэжыму.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Пасяджэнне міжурадавага камітэта з удзелам прадстаўнікоў Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, на якім плануецца абмеркаваць пытанне развіцця ўязнога турызму, адбудзецца ў кастрычніку ў Мінску, распавяла падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik начальнік дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму рэспублікі Алена Пярмінава.

"Да нас плануецца візіт вялікай групы ўрадавых і дзелавых колаў Эміратаў. Таму я спадзяюся, што ўязны турызм, дзякуючы гэтаму, таксама актывізуецца. Мы вельмі чакаем нашых гасцей. Будзем праводзіць прэзентацыю турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь", — распавяла Пермінава.

Паводле яе слоў, грамадзян ААЭ цікавіць у Беларусі, перш за ўсё, медыцынскі і паляўнічы турызм. Пярмінава распавяла, што ў апошнія гады Беларусь прымае каля пяці мільёнаў замежных турыстаў. За першае паўгоддзе 2016 года краіну наведала крыху менш за два мільёны гасцей.

"Тым не менш, мы спадзяемся на павелічэнне гэтай лічбы. Спадзяемся, што ўзровень 2015 года ў выніку будзе перавышаны", — заўважыла прадстаўнік Мінспорту і турызму.

Паводле яе слоў, досвед першай бязвізавай зоны паказаў, што магчымасць свабодна ўехаць, хоць і на непрацяглы тэрмін, у краіну прыкметна павялічвае колькасць гасцей.

"У Белавежскую пушчу народ паехаў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года рост ужо ў два разы", — распавяла Пярмінава. Замежнікі, якія наведваюць Белавежскую пушчу, могуць знаходзіцца тут без віз на працягу пяці дзён.

З 24 кастрычніка такі ж парадак пачне дзейнічаць і на Аўгустоўскім канале ў Гродзенскай вобласці. Да гэтага часу, па словах прадстаўніка Мінспорту і турызму, яшчэ трэба будзе падцягнуць інфраструктуру.

"Мы рыхтуемся. Там яшчэ ёсць пытанні: і па інфраструктуры, хочацца ж зрабіць так, каб годна было. Пакуль хваляць часцей польскую тэрыторыю. Але мы працуем, каб прапанаваць годны прадукт", — заўважыла Пярмінава.

Поўная версія прэс-канферэнцыі экспертаў тургаліны, якія абмеркавалі перспектывы развіцця ўязнога турызму ў Беларусi, будзе даступная на сайце Sputnik у бліжэйшы час.

Тэги:
Палавянне, Падарожжа, Міністэрства спорту і турызму РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы