16:51 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
1811

Віз да канца 2017 года не спатрэбіцца, але, апроч пашпарта, спатрэбіцца прад'явіць дакумент аб праве на індывідуальнае або групавое наведванне, запыт на якое трэба накіраваць тураператару парку.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў парадак наведвання Аўгустоўскага канала замежнымі грамадзянамі. Адпаведнае палажэнне прынята пастановай Савета міністраў Беларусі №827 ад 17 кастрычніка 2016 года, гаворыцца ў каментары Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (НЦПІ) да дакумента.

"Замежныя грамадзяне могуць наведваць Аўгустоўскі канал у турыстычных мэтах тэрмінам да пяці сутак на падставе сапраўднага дакумента, прызначанага для выезду за мяжу, і дакумента, які прадастаўляе права на індывідуальнае або групавое наведванне Аўгустоўскага канала", — гаворыцца ў каментары.

Для атрымання дакумента на права наведвання Аўгустоўскага канала замежныя грамадзяне ў электроннай або пісьмовай форме прадастаўляюць тураператару парку асабістыя дадзеныя (прозвішча, імя, дата нараджэння, пол, грамадзянства, серыя і нумар дакумента для выезда за мяжу).

"Паколькі дакумент дае права замежным грамадзянам знаходзіцца толькі на тэрыторыі парку, тураператар абавязаны праінфармаваць аб неабходнасці выканання ўмоў і тэрмінаў знаходжання, а таксама аб адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства", — адзначаецца ў каментары.

Згодна з пастановай, наведвальнікі Аўгустоўскага канала абавязаны мець у наяўнасці суму ў беларускіх рублях альбо замежнай валюце, эквівалентнай двум базавым велічыням (42 беларускіх рублі альбо 22 долары — Sputnik), на кожны дзень знаходжання.

Уязджаць у Беларусь для наведвання Аўгустоўскага канала, а таксама выязджаць з краіны замежнікі могуць праз пункты пропуску Лясная (Рудаўка), Брузгі (Кузніца Беластоцкая), Прывалка (Швяндубрэ) і Прывалка (Райгардас).

Пастанова ўступае ў сілу з 26 кастрычніка 2016 года і дзейнічае да 31 снежня 2017 года.

Тэги:
Турызм, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы