06:19 28 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыне

Што паглядзець у Беларусі: топ месцаў ад замежнікаў

© Sputnik Руслан Кривобок
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
4310

Брытанец Дарэн больш за ўсё любіць выгляд з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі, а армянін Карэн - Гродна.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Мігранты, якія пражываюць у Беларусі, назвалі свае самыя любімыя месцы ў краіне.

Прэзідеэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дазволіў грамадзянам 80 краін знаходзіцца ў рэспубліцы пяць дзён без візы. Sputnik запытаўся ў замежнікаў, хто жыве ў Беларусі аб іх любімых месцах у краіне — што паглядзець гасцям у сінявокай за пяць дзён?

Брытанец Дарэн: ад Мінска да Брэсцкай вобласці

Спецыяліст у сферы IT і дабрачынец Дарэн Бус назваў сваім самым любімым месцам аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. "Мне вельмі падабаецца, што адтуль відаць цэлы горад. Часам нават здаецца, што і далей. І яшчэ адзін плюс — уваход для інвалідаў туды бясплатны", — адзначыў ён.

Дед Мороз и Снегурочка в резиденции в Беловежской пуще
© Sputnik/ Сергей Лескеть
Дзед Мароз і Снягурка ў рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы

Другое месца ў рэйтынгу брытанца заняла Белавежская пушча — ён прызнаўся, што ў захапленні ад запаведніка. Трэцяе месца — азёры Брэсцкай вобласці, якія Дарэн назваў "на самай справе фенаменальнымі".

Армянін Карэн: ад Гродна да Мінскага мора

Выкладчык БДЭУ і армянін Карэн імгненна адказаў: яго любімае месца ў краіне — Гродна.

"Шалёна прыгожы і кампактны горад, дзіўна. І літаральна за некалькі кіламетраў — Літва. Вельмі прыемнае пачуццё, калі ўсё так блізка", — пракаментаваў свой выбар Карэн.

Другое месца ў яго рэйтынгу падзялілі Нясвіжскі і Мірскі замкі. "Мір дзівіць сваёй веліччу і магутнасцю, а Нясвіж — прыгажосцю і вытанчанасцю", — растлумачыў суразмоўца Sputnik.

Трэці радок у яго асабістым рэйтынгу заняло Мінскае мора — па словах Карэна, тут вельмі прыгожа, асабліва летнімі вечарамі.

Падрабязнасці ўказа прэзідэнта

"Вызначаны парадак бязвізавага перамяшчэння не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца — Sputnik)", — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Для ўезду ў Беларусь па бязвізавым рэжыме неабходна мець пры сабе сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент, якi яго замяняе для выезду за мяжу, грашовыя сродкі — на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым двум базавым велічыням (на дадзены момант — 46 беларускіх рублёў або каля 25 долараў ЗША — Sputnik), медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 тысяч еўра, які дзейнічае ў Беларусі.

Указ уступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Тэги:
турызм, Візы, Турызм і адпачынак, Аляксандр Лукашэнка, Белавежская пушча, Гродна, Мінск, Беларусь