З 10 жніўня паміж Кітаем і Беларуссю пачынае дзейнічаць бязвіз

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуска-кітайскія сцягі на вуліцах Мінска
Беларуска-кітайскія сцягі на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грамадзяне Беларусі змогуць прыязджаць у Кітай без візы са звычайным пашпартам на тэрмін да 30 дзён.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. З 10 жніўня грамадзяне Беларусі змогуць прыязджаць у Кітай без візы, а кітайскія грамадзяне на аналагічных умовах наведваць РБ. Пра пачатак дзеяння пагаднення аб бязвізавым рэжыме паміж краінамі паведаміў у Твітэр пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды.

"З 10 жніўня 2018 года ўступае ў сілу пагадненне аб узаемным 30-дзённым бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем", — напісаў Руды.

​Згодна з дакументам, беларускія грамадзяне змогуць уязджаць у КНР тэрмінам да 30 дзён без візы. У каляндарным годзе па бязвізе можна будзе правесці ў краіне да 90 дзён.

Пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем было падпісана ў чэрвені падчас візіту беларускай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ціндаа.

Напрыканцы чэрвеня старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах ніжняй палаты парламента Валерый Варанецкі анансаваў журналістам, што ў бліжэйшы час дакумент пройдзе ўсе працэдуры, будзе ратыфікаваны парламентам і падпісаны прэзідэнтам, і бязвіз з Кітаем запрацуе на працягу бліжэйшага месяца.

Стужка навiн
0