02:53 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Валізкі

Названы самыя бюджэтныя турыстычныя гарады Еўропы

© Pixabay
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
5210

Найбольш выгадным горадам па суадносінах кошту, якасці і ўражанняў жыхары Вялікабрытаніі лічаць Кракаў.

МІНСК, 3 лют - Sputnik. Брытанская асацыяцыя спажыўцоў Which? склала рэйтынг самых лепшых гарадоў Еўропы для бюджэтных турыстычных паездак.

Карыстальнікам свайго сайта асацыяцыя прапанавала ацаніць еўрапейскія гарады па наступных крытэрах: кошт гатэляў і ўмовы пражывання, якасць прадуктаў, грамадскі транспарт, знакавыя славутасці, узровень коштаў і шопінгу.

Па выніках апытанняў больш за 4 тысяч падарожнікаў, польскі Кракаў і іспанская Валенсія набралі аднолькавую колькасць найлепшых водгукаў. Але ў суадносінах кошт-якасць перамога ўсё ж такі дасталася палякам. Замыкае топ сталіца Венгрыі - Будапешт.

У рэйтынг найбольш выгадных гарадоў, згодна з водгукамі, таксама патрапілі Балоння (Італія), Берлін (Германія), Севілья (Іспанія), Вена (Аўстрыя) і Амстэрдам (Нідэрланды).

Не дзіўна, што сярод бюджэтных гарадоў не названы ні адзін горад Вялікабрытаніі. Нажаль, беларускія гарады таксама не трапілі ў гэты спіс.

Чытайце таксама:

Галоўныя тэмы