20:33 28 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.39
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
1710

У цяперашні час грамадзяне Беларусі могуць ездзіць без візаў у больш чым 40 дзяржаў свету.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты падпісалі пагадненне аб адмене віз, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў рэспублікі.

Раней паміж дзвюма краінамі дзейнічаў дакумент, па якім бязвізавым рэжымам маглі карыстацца толькі грамадзяне, якія маюць дыпламатычныя, службовыя і спецыяльныя пашпарты. Дадатковы пратакол да яго быў падпісаны бакамі ў аўторак 24 чэрвеня.

"Грамадзяне Беларусі - уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў - атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ", - сказалі ў МЗС.

Там таксама паведамілі, што скарыстацца бязвізам пры паездцы ў ААЭ можна будзе праз 30 дзён пасля ратыфікацыі пратакола парламентамі Беларусі і Эміратаў.

У цяперашні час грамадзяне Беларусі могуць ездзіць без візаў (пры наяўнасці нацыянальнага пашпарта) у больш чым 40 дзяржаў свету, у тым ліку Кітай, Катар, Мексіку, Ізраіль, Бразілію і іншыя.

Тэги:
ААЭ, Беларусь, Візы, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы