01:31 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1178)
20 0 0

У Мінск з Калінінграда ад пачатку красавіка пачалі лятаць самалёты беларускай авіякампаніі "Белавія", пасля гэтага авіяцыйныя ўлады дзвюх краін далі допуск на пералёты двум расійскім авіяперавозчыкам.

МІНСК, 21 кра – Sputnik. Яшчэ адна расійская авіякампанія, Nordwind Airlines, аднаўляе прамыя рэгулярныя рэйсы з Калінінграда ў Мінск з 30 красавіка, паведаміла прэс-служба перавозчыка.

Палёты будуць выконвацца адзін раз на тыдзень - па пятніцах. З аэрапорта Храбрава "Боінг" 737-800 (189 пасажырскіх месцаў) будзе вылятаць у 13:50, а прыбываць у сталіцу Беларусі ў 16:05. Час у шляху складзе 1 гадзіну 15 хвілін (розніца ў часе паміж гарадамі - адна гадзіна). Зваротны вылет з Мінска - у 17:05, прыбыццё ў Калінінград - у 17:20. Квіток на самалёт каштуе 14 496 расійскіх рублёў (190 долараў).

Раней з Мінску ў Калінінград прамыя рэйсы аднавіла беларуская "Белавія". Авіязносіны паміж гарадамі адкрыты з 2 красавіка, самалёты лятаюць раз на тыдзень па пятніцах: вылет з Мінска ў 8:30 (прыбыццё ў Калінінград у 8:30 па мясцовым часе). Зваротны рэйс Калінінград - Мінск у 9:10 з прыбыццём у Мінск у 11:10.

Таксама ў бліжэйшы час чакаецца адкрыццё авіямаршруту з Калінінграда у Мінск "Уральскімі авіялініямі".

Нагадаем, расіяне для ўезду ў Беларусь павінны мець арыгінал або копію антакавіднай даведкі, зробленай не пазней трох сутак да даты перасячэння дзяржмяжы. Выключэнне - дзеці да 6 гадоў. Такі ж дакумент павінны мець і беларусы для ўезду ў Расію.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1178)
Тэги:
"Белавія", Самалёты, Калінінград, Мінск

Галоўныя тэмы