https://bel.sputnik.by/20210503/Praz-dva-gady-kruzny-tseplakhod-z-Mazyra--Brest-adkryvae-sezon-1047538160.html
Праз два гады: круізны цеплаход з Мазыра ў Брэст адкрывае сезон
Праз два гады: круізны цеплаход з Мазыра ў Брэст адкрывае сезон
Sputnik Беларусь
На беларускіх рэках стартаваў сезон навігацыі, першы круізны лайнер прыме пасажыраў ужо на днях. 03.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-03T14:58+0300
2021-05-03T14:58+0300
2021-05-03T13:20+0300
навіны
турызм
у беларусі
галоўнае
круізны цеплаход "белая русь"
мазыр
брэст
рака
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102839/83/1028398334_0:217:2400:1567_1920x0_80_0_0_1c3904fed309a949d7c0bca84a9f4a32.jpg
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Двухпалубны цеплаход "Белая Русь" пачынае турыстычны сезон, першы рэйс запланаваны на 8 траўня, распавялі Sputnik у эксплуатацыйна-будаўнічым прадпрыемстве "Днепрабугводшлях", якое валодае суднам.Зараз лайнер знаходзіцца ў Пінску ля прычала прадпрыемствы, у бліжэйшыя дні ён будзе дастаўлены ў Мазыр, адкуль ужо ў бліжэйшую суботу рушыць у Брэст.Маршрут пройдзе па Прыпяці, Піне, Дняпроўска-Бугскім канале і Мухаўцы. Карабель будзе праходзіць Нароўлю, Прыпяцкі запаведнік, Навасёлкі, Дарашэвічы, Тураў, Стахава, Качановічы, Пінск, Дубое, Моталь, Дастоева, Ляхавічы, Кобрын. Плыць судна будзе ў асноўным у начны час, дзённы аддадзены для прагулак, аглядаў славутасцяў і іншаму баўленню часу на свежым паветры.У шляху цеплаход правядзе 8 дзён і 7 начэй, а ў горад над Бугам ён прыбудзе 15 траўня. Назад ён адправіцца ў гэты ж дзень і прыбудзе ў Мазыр 22 траўня. І так - да лістапада.У мінулым годзе "Белая Русь" так і не выйшаў на маршрут з-за пандэміі, а вось у 2019-м на кожным круізе каюты былі запоўненыя. На гэты час на першы круіз таксама практычна ўсе квіткі ўжо раскупілі."Белая Русь" - адзіны круізны цеплаход ў Беларусі, пабудаваны ў 2016 годзе ў Пінску. Яго даўжыня - 50 метраў, шырыня - 7 метраў, хуткасць - 15,5 км/ г. Здольны змясціць 30 пасажыраў. Новы турыстычны маршрут быў запушчаны ў 2017 годзе. Падчас круізу на борце праходзяць фальклорныя вечары, а ў гарадах накіравання - экскурсіі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210416/Vyasna-pryyshla-na-belaruskya-Maldyvy---malyanchyya-fotazdymk-melavykh-karera-1047400243.html
мазыр
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102839/83/1028398334_0:0:2134:1600_1920x0_80_0_0_cdf2aad9a2cda3de8da0c810de634c52.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, галоўнае, круізны цеплаход "белая русь", мазыр, брэст, рака
навіны , турызм, у беларусі, галоўнае, круізны цеплаход "белая русь", мазыр, брэст, рака
Праз два гады: круізны цеплаход з Мазыра ў Брэст адкрывае сезон
На беларускіх рэках стартаваў сезон навігацыі, першы круізны лайнер прыме пасажыраў ужо на днях.
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Двухпалубны цеплаход "Белая Русь" пачынае турыстычны сезон, першы рэйс запланаваны на 8 траўня, распавялі Sputnik у эксплуатацыйна-будаўнічым прадпрыемстве "Днепрабугводшлях", якое валодае суднам.
Зараз лайнер знаходзіцца ў Пінску ля прычала прадпрыемствы, у бліжэйшыя дні ён будзе дастаўлены ў Мазыр, адкуль ужо ў бліжэйшую суботу рушыць у Брэст.
Маршрут пройдзе па Прыпяці, Піне, Дняпроўска-Бугскім канале і Мухаўцы. Карабель будзе праходзіць Нароўлю, Прыпяцкі запаведнік, Навасёлкі, Дарашэвічы, Тураў, Стахава, Качановічы, Пінск, Дубое, Моталь, Дастоева, Ляхавічы, Кобрын. Плыць судна будзе ў асноўным у начны час, дзённы аддадзены для прагулак, аглядаў славутасцяў і іншаму баўленню часу на свежым паветры.
У шляху цеплаход правядзе 8 дзён і 7 начэй, а ў горад над Бугам ён прыбудзе 15 траўня. Назад ён адправіцца ў гэты ж дзень і прыбудзе ў Мазыр 22 траўня. І так - да лістапада.
У мінулым годзе "Белая Русь" так і не выйшаў на маршрут з-за пандэміі, а вось у 2019-м на кожным круізе каюты былі запоўненыя. На гэты час на першы круіз таксама практычна ўсе квіткі ўжо раскупілі.
"Белая Русь" - адзіны круізны цеплаход ў Беларусі, пабудаваны ў 2016 годзе ў Пінску. Яго даўжыня - 50 метраў, шырыня - 7 метраў, хуткасць - 15,5 км/ г. Здольны змясціць 30 пасажыраў. Новы турыстычны маршрут быў запушчаны ў 2017 годзе. Падчас круізу на борце праходзяць фальклорныя вечары, а ў гарадах накіравання - экскурсіі.