https://bel.sputnik.by/20210520/talya-aslablyae-karonavrusnye-abmezhavann-1047662303.html
Італія паслабляе каронавірусныя абмежаванні
Італія паслабляе каронавірусныя абмежаванні
Sputnik Беларусь
Улады маюць намер прышчапіць ад COVID-19 каля 80% насельніцтва і дамагчыся калектыўнага імунітэту ўжо да восені. 20.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-20T10:23+0300
2021-05-20T10:23+0300
2021-05-20T09:22+0300
навіны
турызм
у свеце
грамадства
галоўнае
італія
абмежаванне
каронавірус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/13/1047661518_0:326:3045:2048_1920x0_80_0_0_ab59e22cd057b2bc33a37fc4d845e331.jpg
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Абмежавальныя меры, уведзеныя з-за пандэміі каронавіруса, будуць паслаблены ў Італіі, адпаведны дэкрэт падпісаў у аўторак прэзідэнт краіны Серджо Матарэла, пра гэта паведаміў тэлеканал RaiNews24.Акрамя таго, дакумент уводзіць так званы "зялёны" сертыфікат аб вакцынацыі ад каронавіруса.Пакет мер, закліканых нармалізаваць сітуацыю ў краіне, быў раней ухвалены урадам.Ён прадугледжвае скарачэнне каменданцкай гадзіны ў "жоўтых" зонах - з 19 траўня каменданцкая гадзіна будзе пачынацца ў 23:00 і дзейнічаць да 5 гадзін раніцы. Плануецца, што з 7 чэрвеня яна скароціцца яшчэ больш і будзе пачынацца ў поўнач, а з 21 чысла і зусім адменена.Сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19 пачнуць выдаваць ужо пасля першай дозы. Ён будзе дзейнічаць на працягу дзевяці месяцаў - пачынаючы з 15-га дня пасля прышчэпкі. Людзі, якія атрымалі сертыфікат, змогуць бесперашкодна перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Італіі незалежна ад колеру зоны, у якой пражываюць.У цяперашні час у краіне праводзіцца вакцынацыя. Італьянскія ўлады паведамлялі раней, што плануюць прышчапіць 80% насельніцтва і дамагчыся ўтварэння калектыўнага імунітэту да канца верасня.Як паведаміў у аўторак міністр аховы здароўя Італіі Раберта Спэранцы, як мінімум адну дозу вакцыны ад каронавіруса ўжо атрымаў кожны трэці жыхар краіны. У суткі вакцыну атрымліваюць 450-500 тысяч італьянцаў.Усяго за ўвесь перыяд пандэміі ў краіне заразілася каронавірусам больш за чатыры мільёны чалавек, памерла больш за 124 тысяч. У "першую хвалю" сітуацыя ў краіне была адной з самых цяжкіх у Еўропе.Раней улады краіны паведамлялі, што маюць намер аднавіць прыём турыстаў летам.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210516/Karol-vyasnovaga-sadu-tsyulpan-1047618811.html
італія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/13/1047661518_0:134:3045:2048_1920x0_80_0_0_d5e04ce92378dd21ed663b0cecfc6e20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у свеце, грамадства, галоўнае, італія, абмежаванне, каронавірус
навіны , турызм, у свеце, грамадства, галоўнае, італія, абмежаванне, каронавірус
Італія паслабляе каронавірусныя абмежаванні
Улады маюць намер прышчапіць ад COVID-19 каля 80% насельніцтва і дамагчыся калектыўнага імунітэту ўжо да восені.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Абмежавальныя меры, уведзеныя з-за пандэміі каронавіруса, будуць паслаблены ў Італіі, адпаведны дэкрэт падпісаў у аўторак прэзідэнт краіны Серджо Матарэла, пра гэта паведаміў тэлеканал RaiNews24.
Акрамя таго, дакумент уводзіць так званы "зялёны" сертыфікат аб вакцынацыі ад каронавіруса.
Пакет мер, закліканых нармалізаваць сітуацыю ў краіне, быў раней ухвалены урадам.
Ён прадугледжвае скарачэнне каменданцкай гадзіны ў "жоўтых" зонах - з 19 траўня каменданцкая гадзіна будзе пачынацца ў 23:00 і дзейнічаць да 5 гадзін раніцы. Плануецца, што з 7 чэрвеня яна скароціцца яшчэ больш і будзе пачынацца ў поўнач, а з 21 чысла і зусім адменена.
Сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19 пачнуць выдаваць ужо пасля першай дозы. Ён будзе дзейнічаць на працягу дзевяці месяцаў - пачынаючы з 15-га дня пасля прышчэпкі. Людзі, якія атрымалі сертыфікат, змогуць бесперашкодна перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Італіі незалежна ад колеру зоны, у якой пражываюць.
У цяперашні час у краіне праводзіцца вакцынацыя. Італьянскія ўлады паведамлялі раней, што плануюць прышчапіць 80% насельніцтва і дамагчыся ўтварэння калектыўнага імунітэту да канца верасня.
Як паведаміў у аўторак міністр аховы здароўя Італіі Раберта Спэранцы, як мінімум адну дозу вакцыны ад каронавіруса ўжо атрымаў кожны трэці жыхар краіны. У суткі вакцыну атрымліваюць 450-500 тысяч італьянцаў.
Усяго за ўвесь перыяд пандэміі ў краіне заразілася каронавірусам больш за чатыры мільёны чалавек, памерла больш за 124 тысяч. У "першую хвалю" сітуацыя ў краіне была адной з самых цяжкіх у Еўропе.
Раней улады краіны паведамлялі, што маюць намер аднавіць прыём турыстаў летам.