Грэцыя адкрыла пляжы ў чаканні турыстаў

© REUTERS / COSTAS BALTASМужчына дэзыфіцыруе лежакі на пляжы ў Грэцыі
Мужчына дэзыфіцыруе лежакі на пляжы ў Грэцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 11.05.2021
Падпісацца
Парасоны будуць размяшчаць на адлегласці не менш за чатыры метры адзін ад аднаго і ўвесь час апрацоўваць антысептыкамі.
МІНСК, 11 тра - Sputnik. Грэцыя зноў адкрыла арганізаваныя пляжы, гэтаму папярэднічала зняцце каронавірусных абмежаванняў і падрыхтоўка да вяртання турыстаў.
Персанал пляжных зон абавязалі размяшчаць парасоны не бліжэй за чатыры метры адзін ад аднаго і перыядычна праводзіць дэзінфекцыю. Акрамя таго, работнікаў, якія абслугоўваюць тэрыторыі адпачынку, рэгулярна будуць правяраць на COVID-19.
Адкрыць межы для адпачываючых Афіны плануюць з 14 траўня. Гэта тычыцца не толькі Еўрасаюза, але і іншых краін, у тым ліку Беларусі.
Грэчаскі прэм'ер-міністр Кірыакас Міцатакіс заявіў, што паўсюднае тэсціраванне, вакцынацыя і знаходжанне людзей на адкрытым паветры ўсяляе ўпэўненасць у тым, што госці будуць у бяспецы.
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2021
Турыстычныя стаянкі вызначаны на Браслаўскіх азёрах
Абмежаванні зноў пачалі ўводзіць у Грэцыі 14 сакавіка на фоне росту захворвання каронавірусам. З 4 траўня забароны пачалі паступова здымаць: скарацілі каменданцкую гадзіну (з 23:00 да 5:00), працу аднавілі рэстараны і кафэ. Тады мясцовыя ўлады заявілі, што сітуацыя стабілізавалася: штосутачна паказчыкі інфіцыравання фіксаваліся ў межах двух тысяч выпадкаў.
Турызм складае прыкладна пятую частку эканомікі і працоўных месцаў Грэцыі. І яшчэ адно страчанае лета можа прывесці да сумных наступстваў у галіне.
Пакуль Грэцыя застаецца ў спісе краін, па вяртанні з якіх беларусам трэба выконваць 10-дзённы каранцін. Пералік пастаянна абнаўляецца: Міністэрства аховы здароўя можа выключыць пэўныя дзяржавы або вярнуць іх.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0