01:46 06 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
© Photo : Youtube

На відэа бачна, як літаральна за лічаныя хвіліны горад шахцёраў патанае ў цемры пясчанай буры.

Моцны вецер, з-за якога напярэдадні на Беларусі было абвешчана штармавое папярэджанне, выклікаў пясчаную буру ў Салігорску. Горад на некалькі хвілін патануў у цемры — бачнаць не перавышала некалькі метраў.

Бура магла ўзнікнуць з-за таго, што недаёка ад Салігорску знаходзяцца калійныя руднікі, а на паверхні зямлі — вялізныя пясчаныя горы. Ураганны вецер падняў з іх пясок і абрынуў яго на горад шахцёраў.

Раней паведамлялася, што ў Салігорску з-за моцнага ветру быў звалены бетонны плот футбольнага стадыёна "Будаўнік".

Усяго па інфармацыі МНС Беларусі, у панядзелак з-за шквалістага ветру пацярпела каля 150 населеных пунктаў.

Тэги:
Анамаліі надвор'я, Надвор'е, Беларусь, Салігорск, Мінская вобласць

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы