https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20160616/1023323297.html
Дом, пабудаваны разам: дзіцячы хоспіс адкрыўся ў Бараўлянах
Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у будынку новага дзіцячага хоспіса ў Бараўлянах. Да будаўніцтва гэтага дзіцячага цэнтра маюць дачыненне многія беларусы – хоспіс пабудаваны цалкам на дабрачынныя сродкі.
https://nfw.ria.ru/flv/file.aspx?nolog=1&ID=52870969&type=mp4
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_16x9.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_4x3.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_1x1.jpg
PT1M57S
2016-06-16T08:55Z
Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у будынку новага дзіцячага хоспіса ў Бараўлянах. Да будаўніцтва гэтага дзіцячага цэнтра маюць дачыненне многія беларусы – хоспіс пабудаваны цалкам на дабрачынныя сродкі.
Новы будынак пабудаваны з улікам сусветнага досведу ў будаўніцтве хоспісаў, за аснову ўзяты досвед англійскіх устаноў падобнага тыпу. Збор сродкаў на яго будаўніцтва ішоў у краіне больш за пяць гадоў.
У стацыянары тут могуць знаходзіцца 10 чалавек, у прасторных пакоях прадугледжана месца для мамы ці іншага блізкага чалавека, усе абсталяваны трекінгавымі сістэмамі, з дапамогай якіх можна падымаць нават вельмі цяжкіх дзяцей.
Таксама будзе працаваць дзённы стацыянар і аддзяленне рэабілітацыі, спецыялісты заўжды дапамогуць бацькам з навучаннем па догляду, лячэнні, фізіапрацэдурах і ўкладанні хворых дзяцей. Бо галоўнае правіла хоспіса: "Калі дзіця нельга вылечыць, гэта не значыць, што яму нельга дапамагчы".