https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20160718/1024272677.html
Ужо прызвычаіліся да выбухаў: беларусы па вяртанні са Стамбула ў Мінск
Беларусы, якія апынуліся падчас хваляванняў у Турцыі, прыляцелі дадому рэйсам Стамбул – Мінск. Глядзіце на відэа, што распавядалі нашы суайчыннікі.
https://nfw.ria.ru/flv/file.aspx?nolog=1&ID=84743063&type=mp4
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_16x9.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_4x3.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_1x1.jpg
PT3M02S
2016-07-18T17:30Z
Беларусы, якія апынуліся падчас хваляванняў у Турцыі, прыляцелі дадому рэйсам Стамбул – Мінск. Глядзіце на відэа, што распавядалі нашы суайчыннікі.
Да апошняга моманту было незразумела, ці адновяцца рэйсы са Стамбула ў Мінск, але бясстрашныя беларусы ўсё ж змаглі вярнуцца на радзіму. Многія распавялі, што ноч бунту была адной з самых страшных у жыцці, а хтосьці прызнаў — за апошні час да выбухаў у Турцыі ўжо выпрацаваўся імунітэт.
Беларусаў, якія вярнуліся з дзецьмі і ў адзіночку, сустракалі сваякі. Апошнія распавялі, што ўвесь час праглядалі навіны з Турцыі, каб быць у курсе таго, што адбываецца, падтрымлівалі сувязь праз тэлефон — адным словам, хваляванняў хапіла.
Увечары 16 ліпеня кіраўніцтва Турцыі абвясціла аб спробе ваеннага перавароту ў краіне. Са свайго боку ваенныя заявілі аб пераходзе ўлады ў іх рукі. Раніцай у суботу мяцежныя вайскоўцы пачалі здавацца. Улады Турцыі заявілі, што спроба перавароту правалілася.