23:35 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Відэа

Як намеснік міністра журналістаў кавунамі накарміў

Атрымаць кароткую спасылку
910
© Sputnik Елена Ольшанская, Сергей Пушкин

Мінсельгасхарч Беларусі разам з Нацыянальным прэс-цэнтрам арганізавалі для журналістаў прэс-тур, каб паказаць, як вырошчваюць беларускія кавуны, і праз прэсу пераканаць грамадзянаў у тым, што яны не горш завозных.

Фермерская гаспадарка "Дружба і К" у вёсцы Пліса Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ўраджай кавуноў ужо практычна сабрала. Для журналістаў пакінулі толькі некалькі шэрагаў салодкай ягады, каб можна было на свае вочы пераканацца: кавуны ў Беларусі растуць, паспяваюць выспець і стаць салодкімі.

"Вы можаце паглядзець, яны сапраўды тут растуць, мы не завезлі іх сюды з Мінска і не прыляпілі да бахчы", — падкрэсліў кіраўнік фермерскай гаспадаркі Уладзімір Крапіўка, калі прадстаўнікі прэсы, агледзеўшы градкі з памідорамі, салодкім перцам і баклажанамі, нарэшце апынуліся на ўчастку, дзе растуць бахчавыя культуры.

У прысутнасці журналістаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун сарваў адзін з кавуноў, разрэзаў яго і пачаставаў журналістаў.

Тэги:
Фермерская гаспадарка, Прадукты харчавання, Мінская вобласць, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы