17:57 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Аліна Талай запрасіла заўзятараў на матч Беларусь – Люксембург

Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0
© YouTube/Беларуская федэрацыя футбола

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" сумесна з беларускімі зоркамі спорту, шоў-бізнэсу і дзеячамі культуры працягвае запрашаць заўзятараў на матч Беларусь – Люксембург. Глядзіце відэазапрашэнне беларускай бягунні Аліны Талай.

У панядзелак, 10 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне" адбудзецца паядынак кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату свету па футболе 2018 года. У госці да беларусаў прыедзе зборная Люксембурга.

"Я заўзею за зборную Беларусі. Дарагія сябры, прыходзьце на "Барысаў-Арэну" на матч нашай футбольнай зборнай, давайце зробім гэтыя халодныя дзянькі па-сапраўднаму гарачымі", — сказала Талай у сваім звароце да заўзятараў.

Раней да беларусаў з заклікам наведаць гульню звярнуліся каментатар Уладзімір Навіцкі, пісьменнік Віктар Марціновіч, лідэр гурта "Без білета" Віталь Артыст і іншыя.

Стартавы свісток у матчы Беларусь — Люксембург прагучыць у 21:45.

Тэги:
Футбол, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Зборная Беларусі па футболе, АБФФ, Аліна Талай, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы