22:07 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Субтытры прыкладаюцца: кліп на белмове ў эфіры музканала ў РФ

Атрымаць кароткую спасылку
3110
© ELLO

Відэакліп на беларускай мове "Бывай.by" кампазітара і выканаўцы Сяргея Скуратовіча, які выступае пад псеўданімам РЭЙ, трапіў у эфір расійскага музычнага тэлеканала Russian MusicBox, які вяшчае на краіны СНД, Еўропы і далёкага замежжа.

РЭЙ на працягу года супрацоўнічае з расійскім гуказапісваючым лэйблам "Студыя САЮЗ", для чаго ён пераехаў у Маскву.

Раней кліп 29-гадовага беларуса на песню "Сусвет" трапіў у эфір тэлеканала "МУЗ-ТБ", аднак ён быў на рускай мове, зараз надышла чарга і для кліпа на беларускай мове.

"Бывай.by", па сутнасці — адзінае беларускамоўнае відэа, ратыруемае ў Расіі. Кліп, у якім словы песні трансліруюцца на відэа як на беларускай, так і на рускай мовах, быў зняты на Мінскім моры, а прэм'еру відэа музыкант прымеркаваў да свайго дня нараджэння.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі РЭЙ прасоўвае беларускую культуру на расійскім тэлебачанні. Так, у Дзень беларускай вышыванкі спявак выступіў у прамым эфіры тэлевізійнага шоў у цішотцы з нацыянальным арнаментам.

Тэги:
Музычная індустрыя, Музыка, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы