12:36 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Відэа

Мамадашвілі: я спявала для мамы, роднага горада і любай Грузіі

Атрымаць кароткую спасылку
1910
© Sputnik / Levan Avlabreli

Пераможца дзіцячага "Еўрабачання-2016" Мірыям Мамадашвілі сказала, што, выступаючы на конкурсе, спявала для сваёй мамы, роднага горада і Грузіі. Глядзіце на відэа эмацыйны каментар юнай грузінскай спявачкі.

Мамадашвілі адзначыла, што вельмі рада сваёй перамозе на міжнародным песенным конкурсе, перадае Sputnik Грузія.

"Калі ўпершыню сталі агучваць балы, і я пачула: "Грузія, Грузія, Грузія", — гэта быў самы лепшы момант у маім жыцці", — распавяла юная спявачка.

Яна дадала, што кожны раз, выходзячы на ​​сцэну, яна спявала для сваёй мамы, роднага горада і любай Грузіі.

"Словы песні наступныя: "Я люблю цябе, сонца, расфарбуй наш дзень". І хай сонца сапраўды асветліць усю нашу краіну, якая не такая ўжо і маленькая. Я вельмі моцна люблю цябе, мая Грузія!" — сказала Мамадашвілі.

На дзіцячым песенным конкурсе "Еўрабачанне-2016", які прайшоў 20 лістапада на Мальце, Марыям Мамадашвілі з Грузіі атрымала перамогу з 239-ю баламі, прадстаўнік Беларусі Саша Мінёнак заняў сёмае месца.

Тэги:
музычная падзея, Музычная індустрыя, Музыка, Дзіцячае Еўрабачанне-2016, Марыям Мамадашвілі, Грузія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы