14:36 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
© Sputnik Артем Бордовский

Каля помніка Максіму Багдановічу ў Мінску прайшла літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам". Глядзіце на відэа, як студэнты зачытвалі вершы паэта.

З нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў Мінску праходзяць розныя мерапрыемствы, адно з іх — акцыя "Расцём разам з Максімам". Каля Вялікага тэатра, пад помнікам Багдановічу, студэнты беларускіх ВНУ чыталі вершы класіка.

Учора радкі паэта гучалі ў выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізавала пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі. У акцыі таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі музеяў і тэатраў сталіцы.

Тэги:
Максім Багдановіч, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы