https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20170114/1026961707/mesca-dlya-biznehsu-vid-na-plyacouku-dze-yashcheh-znahodzicca-balnica-2.html
Месца для бізнэсу: від на пляцоўку, дзе яшчэ знаходзіцца бальніца №2
Пачаўся знос другой гарадской бальніцы ў Мінску, на месцы якой, магчыма, будзе пабудаваны гандлёва-забаўляльны цэнтр. Глядзіце, як выглядае будаўнічая пляцоўка з вышыні.
https://nfw.ria.ru/flv/file.aspx?nolog=1&ID=56503115&type=mp4
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_16x9.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_4x3.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_1x1.jpg
PT1M01S
2017-01-14T13:42Z
Пачаўся знос другой гарадской бальніцы ў Мінску, на месцы якой, магчыма, будзе пабудаваны гандлёва-забаўляльны цэнтр. Глядзіце, як выглядае будаўнічая пляцоўка з вышыні.
У канцы снежня мінулага года мэр Мінска Андрэй Шорац, выступаючы перад журналістамі, распавёў пра лёс некаторых сталічных будпляцовак, размешчаных у цэнтры горада. Старшыня Мінгарвыканкама закрануў, у прыватнасці, і пытанні аб далейшым лёсе 2-й гарадской клінічнай бальніцы.
©
Sputnik / Виктор Толочко
Па словах Шорца, на месцы бальніцы, як і будынка ВДНГ, які таксама будзе знесены, будзе пабудаваны шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр. Мэр адзначыў, што дамова з інвестарамі ўжо падпісана, у будаўніцтва будуць укладзеныя грошы кампаніі з ААЭ.
Раней паведамлялася, што гістарычныя будынкі, якія ўваходзяць у комплекс, не будуць знесены — іх упішуць у агульную канцэпцыю новага праекту. Працы па зносе працягнуцца да года.