22:35 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Грузінскія СМІ могуць наведаць Беларусь у рамках прэс-тура

Атрымаць кароткую спасылку
532
© Sputnik/ Alexander Imedashvili

Пасол Беларусі ў Грузіі Міхаіл Мятлікаў правёў у Тбілісі азнаямляльную сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовых СМІ і паабяцаў арганізаваць для іх прэс-тур у Беларусь. Глядзіце на відэа, як прайшла сустрэча з грузінскімі журналістамі.

Сустрэча кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Грузіі з журналістамі працягвалася больш за паўтары гадзіны, перадае Sputnik Грузія. У ходзе гутаркі прадстаўнікам СМІ быў паказаны кароткаметражны фільм пра Беларусь, пасля чаго амбасадар распавёў журналістам пра тое, як развіваецца супрацоўніцтва дзвюх краін.

Пры гэтым Мятлікаў паабяцаў арганізаваць прэс-тур для грузінскіх СМІ у Беларусь у бліжэйшы час.

"Самае лепшае, калі грузінскія журналісты прыедуць у маю краіну, на свае вочы ўбачаць, як жывуць жыхары Беларусі, як яны працуюць і як адпачываюць", — цытуе агенцтва словы беларускага амбасадара.

Дыпламат у ходзе гутаркі таксама адказаў на пытанні, якія тычацца развіцця беларуска-грузінскіх адносін.

У рамках прэс-тураў Беларусь ужо наведалі прадстаўнікі СМІ многіх замежных краін. Азнаямляльныя мерапрыемствы для замежных журналістаў ладзяцца ўжо не першы год.

Тэги:
прэс-тур, СМІ, Міхаіл Мятлікаў, Тбілісі, Грузія
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы