"Беларусьфільм" не вырабляе дастатковай колькасці пракатных карцін і больш канцэнтруецца на тэлевізійнай прадукцыі. Паўстала неабходнасць нешта мяняць на беларускім кінарынку", — растлумачыў неабходнасць кааперацыі з калегамі ў кампанію "Наша кіно" і стварэння першага беларускага фільма жахаў сцэнарыст і прадзюсар Андрэй Курэйчык.
Дзеянне стужкі будзе разгортвацца каля крэйдавых азёр блізу Салігорска, бо пра іх у народзе ходзіць шмат легендаў. "Вупыры" раскажуць пра тое, чаму тэрыторыю абмежавалі ад наведвання для мясцовых жыхароў.
"Будуць у фільме і замежнікі, якія трапляюць у Беларусь. Ёсць там і беларуская аўтэнтыка. Усё адбываецца ў купальскую ноч, выкарыстоўваюцца некаторыя беларускія архетыпы і стэрэатыпы", — дадаў Курэйчык.
У пракат фільм можа выйсці ўжо будучай восенню, зараз жа праходзіць кастынг акцёраў у праект. Аб стужцы "Вупыры", акцёрах, Мінкультуры і фільме пра Скарыну — глядзіце ў відэа Sputnik.