Відэа

Матульскі: у свеце захавалася 520 асобнікаў кніг Францыска Скарыны

Падпісацца
Факсіміліе выданняў Францыска Скарыны падрыхтавалі спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дырэктар Нацыянальная бібліятэкі Беларусі распавёў карэспандэнту Sputnik пра факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".

Па яго словах, "выданне факсімілія кніг Скарыны з'яўляецца вынікам навуковай працы. Яна доўжылася дзесяць гадоў, а актыўная фаза пяць гадоў. Рыхтавацца да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мы пачалі загадзя".

Першую выдадзеную Францыскам Скарынай у ВКЛ кнігу паказалі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Першую выдадзеную Францыскам Скарынай у ВКЛ кнігу паказалі ў Мінску

"Мы вырашылі высветліць куды разышліся кнігі Скарыны. Дзе і як яны зараз захоўваюцца, які іх стан і паспрабаваць вярнуць іх на радзіму ў выглядзе факсімільнага выдання і электронных копій", — адзначыў Раман Матульскі.

Ён падкрэсліў, што "гэта была непростая пашуковая і навуковая праца. Зараз мы ведаем, што ў свеце захавалася 520 асобнікаў кніг Францыска Скарыны. Гэта вельмі розныя экзэмпляры нават такія ад якіх засталося ўсяго некалькі старонак".

Даследчыкі атрымалі завол і магчымасць адлічбаваць кнігі. Зрабілі пераклад на сучасную беларускую мову прадмоў і каментарыяў Скарыны. Выданне выйшла на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

"Гэтым выданнем мы падцвярджаем, што беларускае кнігавыданне, беларуская культура мае глыбокія карані. Мы маем чым ганарыцца і ведаць пра гэта", — рэзюмаваў эксперт.

Стужка навiн
0