23:11 17 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Вадзіцелі і мінчане пра маршруткі: машыны новыя, а ездзіць дорага

Атрымаць кароткую спасылку
830
© Sputnik/ Елена Васильева, Артем Бордовский

Што думаюць пра паездкі ў маршрутках пасажыры і ці лёгка даводзіцца кіроўцам, глядзіце ў відэасюжэце карэспандэнтаў Sputnik.

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі мае намер ініцыяваць абмеркаванне з прыватнымі і дзяржаўнымі перавозчыкамі зменаў у сферы працы маршрутных таксі. Усё пачалося з ліста, які яшчэ ўлетку адправіў у Мінтранс прадстаўнік буйной кампаніі-аўтадылера. У лісце паведамлялася, што ўзровень бяспекі перавозак далёкі ад еўрапейскага.

Часам уладальнікі таксі пераабсталююць грузавыя мікрааўтобусы у пасажырскія, але вадзіцелі кажуць, што на камфорце гэта не адбіваецца. Мінтранс захаваннем нормаў пасажыраперавозак маршруткамі цікавіцца пастаянна, а кіроўцы кажуць, што варта звярнуць больш увагі на аўтобусы і тралейбусы.

"Прабегі засталіся тыя ж, а людзей стала ездзіць менш", — распавёў Sputnik кіроўца маршрутнага таксі.

Тэги:
маршруткі, таксі, Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы