17:37 23 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14

Выйшаў новы відэаролік з вершамі класікаў беларускай паэзіі. Гэтым разам з удзельнікамі "Разбiтага Сэрца Пацана".

Выйшла чарговая серыя праекта Vershy. Удзельнiкi гурта "Разбiтае Сэрца Пацана" Павал Гараднiцкi i Дзянiс Тарасенка чытаюць верш Анатоля Сыса "Я зжэр бы свой народ".

Я зжэр бы свой народ…

Я зжэр бы свой народ,

бы зерне ў недарод,

і, як віном,

сваёй крывёй запіў бы.

На Захад ды на Ўсход

жыве чужы народ —

скарміў бы іх арлам

свае ваніты,

вярнуўся б да Зямлі,

бы ядам да змяі,

вярнуўся б да адзінае жанчыны,

прамовіў бы: каб нам

не біць паклон арлам —

Айчыне трэба новыя мужчыны!

Таму і зжэр народ,

бы зерне ў недарод,

бо згаладаўся я

без долі й волі.

Растаў Харонаў лёд,

пярэйдзем Сцікс уброд,

зачнем, Айчына, сына ў чыстым полі.

Тэги:
верш, Беларуская літаратура, Паэзія, Анатоль Сыс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы