09:15 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47

Выйшаў новы відэаролік з вершамі класікаў беларускай паэзіі. Гэтым разам з удзельнікамі "Разбiтага Сэрца Пацана".

Выйшла чарговая серыя праекта Vershy. Удзельнiкi гурта "Разбiтае Сэрца Пацана" Павал Гараднiцкi i Дзянiс Тарасенка чытаюць верш Анатоля Сыса "Я зжэр бы свой народ".

Я зжэр бы свой народ…

Я зжэр бы свой народ,

бы зерне ў недарод,

і, як віном,

сваёй крывёй запіў бы.

На Захад ды на Ўсход

жыве чужы народ —

скарміў бы іх арлам

свае ваніты,

вярнуўся б да Зямлі,

бы ядам да змяі,

вярнуўся б да адзінае жанчыны,

прамовіў бы: каб нам

не біць паклон арлам —

Айчыне трэба новыя мужчыны!

Таму і зжэр народ,

бы зерне ў недарод,

бо згаладаўся я

без долі й волі.

Растаў Харонаў лёд,

пярэйдзем Сцікс уброд,

зачнем, Айчына, сына ў чыстым полі.

Тэги:
верш, Беларуская літаратура, Паэзія, Анатоль Сыс, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Прэс-канферэнцыя Пуціна на саміце Расія - ЗША у Жэневе
    Последнее обновление: 20:55 16.06.2021
    20:55 16.06.2021

    Прэс-канферэнцыя Пуціна на саміце Расія - ЗША ў Жэневе

    Першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пасля абрання Байдэна на высокую пасаду складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных. Глядзіце на відэа прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна на саміце ў Жэневе.

    16
  • Ніва зноў выйдзе на старт ралі Дакар – відэа
    Последнее обновление: 15:05 16.06.2021
    15:05 16.06.2021

    "Ніва" зноў выйдзе на старт ралі "Дакар" – відэа

    Пасля 35-гадовага перапынку аўтамабіль "Ніва" зноў прыме ўдзел у знакамітым ралі-марафоне "Дакар". За рулём айчыннага пазадарожніка будуць прыхільнікі "Нівы" са Швейцарыі. Глядзіце на відэа, як замежнікі рыхтуюць пазадарожнік да ралі-рэйду.

    9
  • Пуцін і Байдэн: як рыхтуецца Жэнева да сустрэчы прэзідэнтаў - відэа
    Последнее обновление: 14:05 16.06.2021
    14:05 16.06.2021

    Пуцін і Байдэн: як рыхтуецца Жэнева да сустрэчы прэзідэнтаў - відэа

    Раскосмас паказаў спадарожнікавае фота месца сустрэчы Байдэна і Пуціна ў Жэневе. Напярэдадні сустрэчы там на ўсю моц ідзе падрыхтоўка да перамоў на вышэйшым узроўні.

    14
  • Гульня на выжыванне: атэль перарабілі ў пляцоўку для страйкбола – відэа
    Последнее обновление: 16:20 15.06.2021
    16:20 15.06.2021

    Гульня на выжыванне: атэль перарабілі ў пляцоўку для страйкбола – відэа

    Атэль у Японіі перарабілі ў арэну для страйкбола. У пандэмію капсульны хостэл вымушана зачыніўся, а мясцовы бар не прыносіў прыбытку. Уладальнікі бізнесу аддалі атэль для страйкбольных спаборніцтваў на выжыванне.

    18

Галоўныя тэмы