https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20170415/1028330791/eurapejcy-kashtujuc-belaruskae-maroziva-28-kapeek.html
Еўрапейцы пакаштуюць беларускае марозіва "28 капеек"
Кампанія "Мароз прадукт" вырабляе ў год 260 мільёнаў порцый марожанага. Глядзіце на відэа, як вырабляецца ласунак, які неўзабаве патрапіць на еўрапейскі рынак.
https://nfw.ria.ru/flv/file.aspx?nolog=1&ID=64446585&type=mp4
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_16x9.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_4x3.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_1x1.jpg
PT0M10S
2017-04-15T12:59Z
Кампанія "Мароз прадукт" вырабляе ў год 260 мільёнаў порцый марожанага. Глядзіце на відэа, як вырабляецца ласунак, які неўзабаве патрапіць на еўрапейскі рынак.
Беларуская кампанія "Мароз прадукт" атрымала еўрапейскія сертыфікаты якасці, якія даюць права пастаўляць марозіва ў краіны ЕС.
"Гэты працэс заняў два гады", — распавёў намеснік дырэктара па развіцці Юрый Лагунчык.
Галоўныя рынкі збыту беларускага марозіва — Расія (Цэнтральны і Паўднёвы акруга, Каўказ), а самыя далёкія партнёры — Калумбія.
Дарэчы, марозіва ў Калумбію ідзе ў кантэйнерах 40 дзён, і ўвесь гэты час падтрымліваецца тэмпература ў мінус дваццаць градусаў.
Для экспарту ў Еўропу ў беларускага марозіва пакінуць ранейшым дызайн, але дададуць інфармацыю на замежных мовах, распавёў прадстаўнік "Мароз прадукту".