Відэа

Відэафакт: флэшмоб артыстаў Cirque du Soleil прайшоў у Мінску

Падпісацца
19 красавіка артысты Cirque du Soleil зладзілі флэшмоб у гандлёвых цэнтрах Мінска. Глядзіце на відэа музычнае шоу цыркачоў.

Прадстаўнікі Cirque du Soleil раніцай 19 красавіка зладзілі флэшмоб перш у гандлёвым цэнтры "Замак", затым у ТРЦ Galleria Minsk. Флэшмоб прымеркаваны да будучага выступлення Cirque du Soleil: шоу Varekai пройдзе ў сталіцы восенню. Пасля кароткага выступу цыркачы сфатаграфаваліся з гараджанамі.

Упершыню Cirque du Soleil наведаў Беларусь у 2013 годзе. Канадская кампанія ў сферы забаў праславілася сваімі выступамі, у якіх цыркавое майстэрства злучалася з музыкай, яркім дызайнам і харэаграфіяй.

Стужка навiн
0