10:59 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31

Максім Багдановіч адзін з самых лірычных беларускіх паэтаў. Глядзіце на відэа Sputnik, як знакамітыя артысты чытаюць напамяць "Па-над белым пухам вішняў".

У чацвер 25 мая спаўняецца роўна сто гадоў з дня смерці вялікага паэта. Спецыяльна для Sputnik Аляксандр Кулінковіч (лідар гурта "Нейра Дзюбель"), Аляксандр Крывашэеў (музыка і шоумэн), Анастасія Краўчэня (удзельніца праекта "Ты супер!"), Іван Вабішчэвіч (лідар гурта "One Hell Thing"), Уладзімір Пугач (лідар гурта J:Mорс) і Сяргей Пускепаліс (заслужаны артыст Расіі) зачыталі верш Максіма Багдановіча.

***

Па-над белым пухам вiшняў,

Быццам сiнi аганёк,

Б'ецца, уецца шпаркi, лёгкi

Сінякрылы матылёк.

 

Навакол ўсё паветра

У струнах сонца залатых, —

Ён дрыжачымi крыламi

Звонiць ледзьве чутна iх.

 

I лiецца хваляй песня —

Цiхi, ясны гiмн вясне.

Цi не сэрца напявае,

Навявае яго мне?

 

Цi не вецер гэта звонкi

У тонкiх зёлках шапацiць?

Або мо сухi, высокi

Ля ракi чарот шумiць?

 

Не паняць таго нiколi,

Не разведаць, не спазнаць:

Не даюць мне думаць зыкi,

Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.

 

Песня рвецца i лiецца

На раздольны, вольны свет.

Але хто яе пачуе?

Можа толькi сам паэт.

Тэги:
верш, Жыццё знакамітых людзей, Іван Вабішчэвіч, Сяргей Пускепаліс, Анастасія Краўчэня, Максім Багдановіч, Аляксандр Крывашэеў, Уладзімір Пугач, Аляксандр Кулінковіч, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы