23:36 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Відэа

Дэгустацыя марозіва ад Боны Сфорцы ў Мінску выклікала ажыятаж

Атрымаць кароткую спасылку
1111
© Sputnik Вера Дашкевич, Сергей Пушкин Дегустация мороженого от Боны Сфорцы вызвала ажиотаж

Убачыць, як гатуюць легендарнае марозіва змаглі далёка не ўсе жадаючыя, некаторыя не дачакаліся і дэгустацыі, абмежаваўшыся фабрычным, самыя ўстойлівыя пазней прызнаваліся Sputnik, што атрымалася смачна.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. На майстар-клас і дэгустацыю марозіва па арыгінальных беларускіх рэцэптах чатырох эпох — ад ВКЛ да БССР — у чацвер увечары прыйшлі больш за сотню гасцей.

Аўтары праекта анансавалі напярэдадні вольны ўваход у музей і магчымасць паспрабаваць марозіва, якое ў свой час елі князі ВКЛ і мясцовая шляхта ў XIX стагоддзі. Яшчэ аб двух гістарычных прысмаках — марозіве XVII стагоддзя на тварагу і савецкім марозіве па ДАСТам абяцалі распавесці.

Убачыць, як гатуюць марозіва часоў ВКЛ, якое, кажуць, у Беларусь прывезла італьянка Бона Сфорца, змаглі далёка не ўсе. У чаканні дэгустацыі найбольш устойлівыя госці разглядалі экспазіцыю музея. Тыя, у каго не было сіл чакаць, куплялі фабрычнае марозіва. У пэўны момант за ім таксама ўтварылася чарга. Але ў голас ніхто не наракаў. На просьбу Sputnik падзяліцца ўражаннямі, наведвальнікі казалі, што ўсё падабаецца.

"Для дзяцей гэта карысна і развівае іх, пашырае кругагляд. А з пункту гледжання таго, што людзей шмат — гэта ж зразумела. Мерапрыемства бясплатнае, даступнае, для ўсіх жадаючых. Так што тут скардзіцца няма чаго", — прызналася Тамара, мама Ягора і Сафіі.

Рэпартаж з майстар-класа па арыгінальных беларускіх рэцэптах чатырох эпох — ад ВКЛ да БССР — будзе апублікаваны на Sputnik.by у бліжэйшы час. Сачыце за абнаўленнямі партала.

Тэги:
Марозіва, БССР, ВКЛ, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы