07:30 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Музей валуноў: экскурсія па Беларусі ў мініяцюры

Атрымаць кароткую спасылку
21560
© Sputnik/ Станіслаў Андросік / Валянцін Філімонаў / Аляксандр Шурмялёў

Музей валуноў у Мінску не мае аналагаў у Еўропе і працуе пад адкрытым небам круглы год. Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядае ахвярны камень, крыж Стэфана Баторыя і легендарны "Дзед".

Ва Уруччы на перасячэнні вуліц Шугаева і акадэміка Купрэвіча раскінуўся ўнікальны прыродны парк, які сваімі абсягамі на плошчы 6 га паўтарае карту Беларусі.

Музей валуноў быў створаны ў 1985 годзе і сваімі памерамі — гарызантальны маштаб 1:2000 (адзін метр да двух кіламетрам) вертыкальны — 1:100 (адзін метр у вышыню роўны рэальным ста метрам) — адпавядае нашай краіне з вышыні птушынага палёту.

Валуны размеркаваны такім чынам, што іх купкі адпавядаюць ці то галоўным гарадам, ці то прыроднаму ландшафту, а сцежкі паўтараюць рэкі і буйныя шляхі. Усяго парк змяшчае 2500 валуноў, сярод якіх ёсць вельмі буйныя, і яны нават размешчаны геаграфічна адпаведна тым месцам, дзе іх знайшлі.

Камень і чалавек

Адной з самых цікавых кампазіцый у музеі з'яўляецца алея — "Камень у жыцці чалавека". Там знаходзіцца і легендарны "Дзед" — камень, які да пачатку мінулага стагодзя знаходзіўся на мінскім капішчы.

Не менш цікавым будзе і астранамічны камень. Гэта агромністы валун, які мае прадольную баразну, якая дапамагала нашым продкам сачыць за рухам Месяца.

На гэтай алеі ёсць і ахвярныя камяні, і старажытныя надмагільныя, але, бадай, самым запамінальным будзе "Крыж Стэфана Баторыя". Па некаторых легендах, гэты камень кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі выкарыстаў у якасці стала падчас Лівонскай вайны. Калі ўважліва разглядаць гэты гістарычны помнік, то можна разгледзець каралеўскія ініцыялы і выяву мечніка.

Ёсць там і камень, які абазначаў мяжу. У 1842 годзе шляхціц Адам Галдакоўскі купіў зямлю і пабудаваў маёнтак. У гонар гэтай падзеі і высек знакі на камені.

Вельмі цікава выглядаюць камні-следавікі, якія ўтрымліваюць сляды, якія нагадваюць адбіткі чалавечых ног. Раней лічылася, што гэта "божыя сляды", быццам ішоў некалі па зямлі бог, стаў на камень і пакінуў след.

Таксама там ёсць і больш старыя камяні са старажытнымі піктаграмамі, што адлюстроўваюць і фігуры людзей, і стрэлы, і спецыфічныя крыжы. Ёсць і агромністыя валуны, якія раней выкарыстоўвалі ў якасці жорнаваў на млынах.

Глядзіце, як выглядае музей валуноў, на відэа Sputnik з вышыні птушынага палёта.

По теме

Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай
Тэги:
экскурсія, турызм, Гісторыка-культурныя каштоўнасці, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы