Радыё

Гід па Беларусі: наша праца ў тым, каб абуджаць павагу да краіны

© Sputnik / Александр ШурмелевЭкскурсовод Евгений Масловский
Экскурсовод Евгений Масловский - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Што больш цікавіць турыстаў у Беларусі, чаму госці з Расіі ведаюць нашу краіну горш за іншых замежнікаў і як прадстаўнікі суседніх дзяржаў часам не могуць падзяліць агульную гісторыю, на радыё Sputnik Беларусь распавёў экскурсавод Яўген Маслоўскі.
Гід па Беларусі: наша праца ў тым, каб абуджаць павагу да краіны

Апошнім часам у Беларусі значна павялічылася колькасць іншаземных турыстаў, у большасці — англамоўных, прычым цікавіць іх усё, распавядае суразмоўца Sputnik.

Ёсць тыя людзі, якія едуць да нас за медыцынскім абслугоўваннем. Напрыклад, беларусы, якія з'ехалі ў ЗША, ведаюць, што стаматалогія там — гэта нябесныя кошты, а ў Беларусі вельмі якасна і значна танней. Тое самае цікавіць рускіх і ўсіх тых людзей, якія едуць да нас нешта лячыць, кажа экскурсавод.

Палац у Нясвіжы - Sputnik Беларусь
Шаблю "Рыбанькі" і пояс "Пане Каханку" перадалі ў палац у Нясвіжы

"Таксама шмат людзей едуць да нас у санаторыі, яны дастаткова высокага ўзроўню, якасныя паслугі, але ж незаўсёды там якасны сэрвіс абслугоўвання з боку персаналу, але ж самі паслугі высокаякасныя. І тыя, хто адпачывае ў санаторыях, замаўляюць яшчэ і экскурсіі", — адзначае Маслоўскі.

Праца экскурсавода, у большасці сваёй, накіравана на тое, каб паказаць людзям Беларусь, каб яны сюды прыехалі, былі задаволеныя і не канфліктавалі. Але ж Яўген Маслоўскі перакананы ў тым, што экскурсаводы павінны таксама і ў беларусаў, і ў іншых абуджаць павагу да краіны, паказваць, што гісторыя Беларусі — гэта вялікая гісторыя, і на гэтай падставе часам адбываюцца канфлікты.

"Вось, напрыклад, калі я вазіў турыстаў з Літвы, я люблю казаць "наш Міндоўг" ці "наш Альгерд", а яны адразу кажуць, што гэта Міндоўгас ці Альгердас. Я кажу: "У якім летапісе напісана такое імя?", і яны адразу маўчаць, бо не зусім крытычна ставяцца да гістарычных падзей, у іх у галаве тое, што сучасная Літва адпавядае Вялікаму Княству", — распавядае Маслоўскі.

Рэканструкцыя ваенна-гістарычных падзей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву

Такія ж канфлікты часам здараюцца і з палякамі, калі падчас экскурсіі гучыць "наш Адам Міцкевіч" ці "наш Касцюшка". Па словах экскурсавода, тут лепей было б казаць "гэта наш агульны гістарычны дзеяч", але ж нават у польскіх падручніках па гісторыі часам можна знайсці назву "Рэч Паспаліта Польская".

Многія прыхільнікі экскурсійнага турызма замаўляюць 11-дзённыя ці 7-дзённыя туры па Беларусі, але ж большым попытам карыстаюцца туры выхаднога дня. Ёсць, нават, такі жарт: чым больш у расіян святаў, тым больш у беларускіх экскурсаводаў працы, адзначае суразмоўца.

"Часцей за ўсё іншаземныя турысты ведаюць беларускага прэзідэнта, а вось гісторыю нашай краіны яны ведаюць мала. У беларускай гісторыі крыху лепей за іншых разбіраюцца грамадзяне Літвы, Польшчы і Украіны. І як гэта не дзіўна, але ж расіяне беларускую гісторыю не ведаюць зусім, бо думаюць, што мы заўсёды былі разам. І вось калі знаёміш іх з гісторыяй Беларусі, у іх адразу прачынаецца павага", — кажа Маслоўскі.

Гутарку з экскурсаводам Яўгенам Маслоўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0