14:38 13 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Відэа

"Пір пасля бітвы": "Кукрыниксы" выступілі ў "Дудутках"

Атрымаць кароткую спасылку
40960
© Sputnik Юлія Хвочш / Аляксандр Шурмелёў

У межах фестывалю "Наш Грунвальд" адбыўся музычны фестываль "Пір пасля бітвы". Глядзіце на відэа, як выступае адзін з хэдлайнераў праграмы.

Міжнародны фестываль "Наш Грунвальд" прайшоў у музейным комплексе "Дудуткі" 22-23 ліпеня. Фестываль складаўся з гістарычнай і музычнай частак.

У канцэрце ўзялі ўдзел "Стары Ольса", Catharsis, Кацярына Ваданосава, "Земля легенд", Gods Tower і іншыя.

Аднім з хэдлайнераў быў заяўлены расійскі гурт "Кукрыниксы". Падчас свайго выступлення гурт выканаў свае лепшыя песні і песні з рэпертуару гурта "Король и Шут".

Лідэр гурта "Кукрыниксы" Аляксей Гаршанёў адзначыў са сцэны, што для таго, каб фестываль атрымаўся, трэба, каб было добрае надвор'е, і пажартаваў наконт таго, што беларускае і піцерскае лета нечым падобныя.

Глядзіце на відэа, як калектыў выконвае песню "Не беда". 

Тэги:
Наш Грунвальд, Кукрыниксы (гурт), Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы